Новы Час, 36 (599) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

36 (599) 2018

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018-10-05

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2018 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пасля перамоваў Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы нам казалі, што «канкрэтным сэнсам» яны напоўняцца ў наступныя сустрэчы. Адна з такіх ужо адбылася — у Душанбэ падчас саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД. Уласна сустрэча кіраўнікоў Расіі і Беларусі запланаваная не была, аднак яны каротка перамовіліся ў кулуарах. Кіраўнік Беларусі анансаваў тыя перамовы так, што, маўляў, будзе канчаткова развязаная праблема вяртання Расіяй экспартных пошлін за нафту ў беларускі бюджэт. Пра гэта дасюль нічога невядома. Аднак нечакана Лукашэнка ў чарговы раз абрынуўся на злавеснае NATO, якое цягне свае кіпцюры да нашых межаў: «Улічваючы яшчэ і тыя небяспекі і выклікі, якія ўтойваюць у сабе дзеянні заходніх дзяржаў і NATO каля нашых межаў, ля межаў Саюзнай дзяржавы».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле