Miejsce wydania: Нью Ёрк
Data wydania: 2018-09
Copyright © 2018 by Весткі й Паведамленьні
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
У суботу, 11-га жніўня, на Юніан-Сквэр у Нью-Ёрку прайшоў мітынг салідарнасьці з журналістамі і прафсаюзамі ў Беларусі, якія трапілі пад перасьлед і арышты ў выніку недаказаных абсурдных абвінавачаньняў. На гэтым тыдні пад прэтэкстам нібыта несанкцыянаванага доступу да зьместу інфармацыяў дзяржаўнай навінавай агенцыі БелТА былі арыштаваныя журналісты недзяржаўных мэдыя-парталу Тут-бай, навінавай агенцыі БелаПАН і газэты “Беларусы і Рынак”. Перад тым арыштоўваліся журналісты зь Белсату, некаторых іншых незалежных мэдыяў. Затрымліваліся блёгеры ў Горадні й Берасьці. Працяглы час блякаваўся сайт Хартыі-97. Днямі таксама распачаўся суд над прадстаўнікамі незалежнага прафсаюзу РЭП, сакратарка якога аказалася ўцягнутай у супрацоўніцтва са спэцслужбамі. На суд над кіраўніком прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам і галоўным бугальтарам Ігарам Комлікам прыйшлі больш за 70 чалавек, якія выказвалі сваю падтрымку прафсаюзным дзеячам.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Весткі й Паведамленьні