Нясвіжскі ўток, 1

Нясвіжскі ўток

Літаратурна-мастацкі зборнік

1

Месца выхаду: Нясвіж

Дата выхаду: 2017

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2017 by Нясвіжскі ўток

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Нясвіжы выйшаў з друку першы нумар літаратурна-мастацкага зборніка “Нясвіжскі ўток”. Прадмову да зборніка напісаў рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, які родам з вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Нясвіжскі край даволі багаты на таленты. З гэтым краем звязаны прозвішчы Сымона Буднага, Францішкі Уршуля Радзівіл, Уладзіслава Сыракомлі, Адольфа Янушкевіча. У Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі вучыўся бацька Максіма Багдановіча Адам Багдановіч, чатыры гады ў Нясвіжы атрымліваў адукацыю Якуб Колас. У Снове працаваў Янка Купала, Сяргей Новік-Пяюн быў родам з вёскі Лявонавічы, бібліятэка ў Нясвіжы носіць імя Паўлюка Пранузы і шмат хто яшчэ свой лёс звязаў з гэтым цудоўным краем. А цяпер прыйшла чарга, каб “новы нясвіжскі ўток”, які верыцца, як адзначае Станіслаў Суднік, не сапсуе велічны дыван магутнай і несмяротнай беларускай літаратуры, а павялічыць яго і ўпрыгожыць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Нясвіжскі ўток

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле