Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018-04
Выдавец: МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
Copyright © 2018 by Кніганоша
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Першы дакументальны фільм па маім сцэнары быў зняты ў 1984 годзе. З таго часу за трыццаць тры гады і назбіралася такая колькасць стужак. Думаю, найперш гэта вынік маёй любові да дакументальнага кіно і да гісторыі нашага краю. Ды і пэўны збег спрыяльных абставінаў меў, несумненна, месца. Дарэчы, нізка «Пяшчотны дотык» у калектыўным зборніку «Крыло» (Першая кніга паэта) выйшла ў тым жа годзе. Так і ідуць адтуль поруч літаратура і кіно, што не падасца такім ужо дзіўным, калі адзначыць, што я нарадзіўся пад знакам Блізнюкоў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша