Адважны Вінцук, Унія на Палесьсі

Унія на Палесьсі

Адважны Вінцук

Месца выхаду: Берасьце

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Бараноўскі Ігар

Выдавец: ГА Стары горад, Берасьцейская гарадзкая Рада ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Берасьцейскае аддзяленьне МГА Гісторыка

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Старога Гораду

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Грамадзтва; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1578]

Сыгнатура: V.1.ADV

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Ігара Бараноўскага

Вінцук Адважны, бадай мала хто зараз ведае імя гэтага асветніка, місіянера, каталіцкага святара. Асноўную частку свайго жыцця ён прысвяціў служэнню людзям пры дапамозе касцёла. Творы Вінцука гэта, у першую чаргу, байкі, вершы, а таксама пераклады з рускай Крылова, з польскай Красіцкага. Непасрэднай тэматыкай яго твораў была рэлігія. Палессе, як рэгіён, мае сваю адметнасць. Менавіта тут вёскі буйныя і густанаселеныя. А народ – палешукі – своеасаблівы, баязлівы, не любіць зменаў. Палессе і палешукі – героі твораў Вінцука Адважнага. Найбольш цікавым з іх з'яўляецца паэма "Унія на Палессі". Аўтар будуе твор у выглядзе спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных канфесій, якія служылі ў мястэчку Альпень, што ў Столінскім раёне на Палессі. І толькі ўважліва аналізуючы сэнс твора, становіцца зразумелым, што гаворка ідзе не пра мястэчковую спрэчку, а пра шматлікія пытанні хрысціянскай еднасці, якія надзённыя і актуальныя і ў сённяшняй рэчаіснасці. Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы Берасцейкай радзе Грамадскіх аб'яднанняў "Таварыства беларускай мовы" і "Гісторыка". (Н. Г.)

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле