Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Шыбека Захар
Рэдакцыйная калегія: Латышонак Алег, Акінчыц Станіслаў
Выдавец: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Выдавецтва/ друкарня: Кнігазбор
Памеры: 208с., 21см
ISBN: 985-6824-19-2
Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія
Copyright © 2006 by Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1701]; EEDC — [2163]
Сыгнатура: XI.1.Pra
УДК: [274/278+94](476)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Шмат у якіх краінах свету царква адыграла важную і станоўчую ролю ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці. Таксама і ў Беларусі, дзе не ў зусім станоўчую ролю ў развіцці грамадства адыграла Расейская праваслаўная царква. Але нельга пакінуць у баку і шэраг іншых цэркваў, якія не толькі прапаведавалі, але і ўплывалі на шырокую грамадскую свядомасць. Менавіта гэтыя ўплывы высвятлялі шматлікія даследчыкі, сярод якіх Алег Латышонак і Станіслаў Акінчыц. Супольная праца даследчыкаў мае назву “Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагоддзя”. У аснове выдання, якое пабачыла свет дзякуючы МГА ЗБС Бацькаўшчына, артыкулы і ўспаміны з гісторыі нацыянальна руху ў першай палове ХХ стагоддзя. Менавіта пратэстанцкая царква стала для беларускіх інтэлігентаў відавочным падмуркам для будавання беларускай нацыянальнай царквы і беларускай тоеснасці. Менавіта гэтаму ў “нашаніўскі” перыяд прысвяцілі сваё жыццё шматлікія вядомыя дзеячы Грамады. Узаемасувязь і стасункі гэтай арганізацыі з пратэстантамі былі вельмі цеснымі. Але з падзеннем Грамады знікла і ідэя беларускай царквы. Гэтую тэму і асвятляе на сваіх старонках вышэйзгаданае выданне. (Н. Г.)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор