Publication Place: Слонім
Publication Date: 2018-03
Editor: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
Copyright © 2018 by Слонімскі край
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаецца 25 сакавіка пры прыхільным стаўленні ўладаў. Дата важная. Пасля доўгага часу няволі, пасля патопленых у крыві вызваленчых паўстанняў, вясной 1918-га беларусы заявілі пра сваё права на самастойнае дзяржаўніцкае жыццё. І гэта падчас Першай сусветнай вайны, калі акупанты дзялілі і рабавалі нашу зямлю, калі мільёны суайчыннікаў апынуліся ў бежанстве на чужыне.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Слонімскі край