Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2016
Wydawca: Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы
Copyright © 2017 by Адукатар
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
У "Маніфесце па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі" вызначана, што адукацыя дарослых з'яўляецца галоўным інструментам у супрацьстаянні выклікам, з якімі сутыкаецца Еўропа сёння. Магчыма, аўтары гэтага дакумента, які быў распрацаваны Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА), крыху і перабольшваюць, але думаецца, што яны дакладна фіксуюць ключавыя тэндэнцыі сучаснага развіцця. Вельмі важна бачыць у адукацыі дарослых тую вялікую ролю, якую яна можа адыграць у вырашэнні актуальных і складаных праблем, што стаяць перад нашай краінай і грамадствам.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Адукатар