Новы Час, 8 (571) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

8 (571) 2018

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018-03-09

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2017 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Першай рэакцыяй грамадскасці на раскол быў, зразумела, «праведны гнеў»: апазіцыя нават на 100-годдзе незалежнасці не можа дамовіцца і прыйсці да агульнага рашэння — усё як заўсёды. Але чым далей, тым цікавей: вельмі хутка апынулася, што два лагеры — усяго толькі падсумаванне сучаснага стану апазіцыі: разбітае ўжо не склеіш. Адны хочуць легальна прасоўваць беларушчыну ды ідэі незалежнасці і гатовыя падаць руку ўладам, калі хоць у нейкіх пытаннях нашы інтарэсы супадаюць. Гучыць абсурдна, але факт: мы так доўга чакалі, што чыноўнікі са шклянымі вачыма пачнуць цаніць гісторыю і незалежнасць, што з цяжкасцю зараз верым, што ўсё гэта не сон. Іншыя, у сваю чаргу, звыкліся, што 25 сакавіка — «не свята» (цытата Статкевіча), але акцыя пратэсту. А якая розніца супраць чаго?.. Гэта дата, калі людзей варта цягнуць на вуліцу пад любым соўсам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле