Краўцэвіч Аляксандр, Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Краўцэвіч Аляксандр

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1998

Рэдактар: Штыхаў Георгій

Рэдакцыйная калегія: Рэцэнзенты: кандыдаты гістарычных навук, дацэнты БДУ Лойка П.А.,Емяльянчык Ул.П.;

Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука

Памеры: 208с., іл., 21см

ISBN: 985-08-0249-9

Катэгорыя: Гісторыя

Copyright © by Аляксандр Краўцэвіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [155]

УДК: 947.6+908.476

Дадатковая даведка: На вокладцы змешчана выява Міндоўга са знакамі карачеўскай годнасці (рэканструкцыя Юрася Бохана паводле пячаткі 1255 г.)

Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага - адна з самых важных у гісторыі Беларусі, паколькі ў гэтай дзяржаве адбылося фарміраванне беларускага народа. Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай буйнейшай з'явы ў гісторыі Беларусі - працэсу балта-славянскіх кантактаў і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне з дамінаваннем усходнеславянскага элемента. Дзяржавы пад назвай Вялікае Княства Літоўскае (далей ВКЛ) не існуе ўжо больш двухсот гадоў. Але яна прысутнічае ў нашым штодзённым жыцці як з’ява: гістарычная, культурная і, нарэшце, псіхалагічная. У межах ВКЛ нарадзіліся беларускі і летувіскі народы, Вялікае Княства адыграла важную ролю ў фармаванні народа ўкраінскага. У кожным гістарычным горадзе на тэрыторыі Беларусі, Летувы, Украіны засталося шмат матэрыяльных напамінкаў аб той дзяржаве: ці то помнікі архітэктуры, ці атрыбуты матэрыяльнай культуры ў музеях або проста пад нагамі ў раскапанай камунікацыйнай траншэі. Многія стэрэатыпы грамадскіх паводзін - так званы нацыянальны менталітэт - у цяперашніх нашчадкаў ВКЛ сягаюць карэннямі таксама туды, у больш чым пяцісотгадовую традыцыю арганізацыі жыцця федэратыўнай поліэтнічнай дзяржавы.

Беларускія аўтары: Краўцэвіч Аляксандр

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уводзіны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 1. Права на спадчыну. Крыніцазнаўчы і гістарыяграфічны агляд
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 2. Калыска дзяржавы. Эвалюцыя этнічнага вобліку Панямоння ў 2 тыс. н.э.
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 3. Краіна лесу. Аб працэсе ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Заканчэнне
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Храналогія гаспадарання першых вялікіх князёў літоўскіх
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Спіс літаратуры і скарачэнняў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дадаткі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле