Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018-03-02
Рэдактар: Колб Аксана
Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Copyright © 2018 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Іншым разам, калі глядзіш на рашэнні нашых уладных органаў, згадваецца стары савецкі фільм пра Бураціна. А менавіта тая яго частка, дзе драўлянаму чалавечку кажуць: «Бураціна, ты сам сабе вораг!» Дзе яшчэ, у якой краіне Міністэрства транспарту і камунікацый здольнае арганізаваць транспартны калапс? І не проста транспартны калапс, а транспартны калапс напярэдадні вялікіх чатырохдзённых выходных, калі па краіне перасоўваецца вялікая колькасць людзей. З 26 лютага чыноўнікі Мінтранса запатрабавалі ад прыватных міжгародніх перавозчыкаў змяніць парадак аказання насельніцтву транспартных паслуг.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час