Лыч Леанід, Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў як варыянт захавання іх этнакультурнай самабытнасці

Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў як варыянт захавання іх этнакультурнай самабытнасці

Лыч Леанід

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2013

Wydawca: Кнігазбор

Wymiary: 24 с.

ISBN: 978-985-7057-60-3

Kategoria: Etnografia; Historia; Język białoruski; Kultura

Copyright © 2013 by Леанід Лыч

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)

UKD: 008(=161.3)

Нястрымная з прычыны сур’ёзных пралікаў, а хутчэй з-за мэтанакіраванай палітыкі страта беларусамі ўсяго таго, што характарызуе іх як самабытны, адметны ад іншых народ, моцна непакоіць усіх, хто яшчэ не стаў, не збіраецца стаць ахвярай ненажэрнай русіфікацыі. Ніколькі не саграшу перад ісцінай, калі скажу, што і я належу да іх. Не так даўно мною выказвалася ў друку, што ў якасці надзейных выратавальных мер супраць культурна-моўнай асіміляцыі, прычым не толькі беларусаў, магло б служыць аб’яднанне намаганняў асуджаных на этнічнае выміранне еўрапейскіх народаў дзеля вядзення супольнага змагання з гэтым каварным ліхам. Каб сабрацца, выпрацаваць адпаведную канцэпцыю такой барацьбы, патрэбны час, сур’ёзная падрыхтоўчая праца, таму ніколькі не пашкодзіць, калі і яшчэ будуць рабіцца нейкія крокі па прадухіленні смяротнага сыходу беларусаў са свету пад уздзеяннем асімілятарскай палітыкі ўласнага дзяржаўнага чыноўніцкага апарату. Ужо не першы год каварная русіфікацыя ходзіць у нас не па двары, не ў сенцах, а забралася ў самую хату. (Горшага ўжо і небывае, фрагмент)

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле