Месца выхаду: Полацк
Дата выхаду: 2011
Рэдактар: уклад. Т.А. Джумантаева, А.У. Шумовіч, Т.Р. Смірнова
Памеры: 284 с.: іл., 21 см
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Мэтадычная літаратура; Нумізматыка; Рэлігія; Літаратуразнаўства; Біяграфіі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 069(476.5)+97(476.5)(082)
Сярод шматлікіх галін гуманітарных ведаў і відаў сацыякультурнай практыкі пытанні захавання і выкарыстання культурнай спадчыны займаюць сёння асаблівае месца. Ад паспяховай дзейнасці па іх вырашэнні залежыць сама магчымасць забеспячэння сувязі часоў у развіцці грамадства. Апошнімі гадамі да праблем культурнай спадчыны звяртаюцца філосафы, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, літаратары, культуролагі, музеязнаўцы. Інтарэс вучоных і практыкаў абумоўлены складваннем сістэмных уяўленняў аб грамадстве і навакольным свеце, пранікненнем экалагічнай канцэпцыі ў шырокія пласты культуры, што ў сваю чаргу прывяло да перамен у разуменні культурнай спадчыны і яе ролі ў развіцці грамадства, да ссоўвання акцэнтаў вывучэння культурнай спадчыны ў бок распрацоўкі спосабаў яе «культурнага ажыўлення».
Каталёг: Kamunikat.org