Весткі й Паведамленьні, 1 (623) 2018

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

1 (623) 2018

Месца выхаду: Нью Ёрк

Дата выхаду: 2018-01

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “ПАГОНЯ”

Copyright © 2018 by Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “ПАГОНЯ”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларускія землі маюць ужо больш як 1000 год пісанай, фіксаванай гісторыі. Назапашаныя крыніцы і зарэгістраваныя факты рэгулярна пашыраюцца, расьце корпус гістарычных і гістарыяграфічных працаў. Але дасюль яшчэ не зусім ясны прадмет вывучэньня беларускай гісторыі. З аднаго боку, існуе шэраг працаў і папулярнай літаратуры, дзе ўсе падзеі й асобы, што ў нейкі спосаб датычныя Беларусі, залучаюцца ў склад беларускай гісторыі, з другога боку, пэўныя гіпэркарэктныя навукоўцы пярэчаць залучэньню ў каноны беларускай гісторыі такіх падзеяў, як Грунвальдзкая бітва або паўстаньне 1831 году, і такіх асобаў, як Францішак Скарына або Кастусь Каліноўскі, бо, згодна з іхнымі паглядамі, Скарына і Каліноўскі не маглі належаць да беларускай нацыі, бо тая стварылася не раней канца 19-га стагодзьдзя. Некаторыя дасьледчыкі гавораць пра паасобныя гісторыю гэбраяў у Беларусі, гісторыю расейскага панаваньня ў Беларусі, гісторыю БССР і г. д. – гэта значыць, яны стаяць за сукупнасьць дыскрэтных паасобных гісторыяў, якія разам нібыта могуць даваць адказ на пытаньне аб гістарычным мінулым беларускіх земляў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле