Барадулін Рыгор, Ксты

Ксты

Барадулін Рыгор

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Сакалоўская Ала

Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены

ISBN: 985-6652-08-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2006 by Рыгор Барадулін, Ала Сакалоўская, Уладзіслаў Завальнюк

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю – у кнізе „Ксты”. http://baradulin.by/

Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуючых, апушчаных, загубленых духоўна – мноства. Звяртаюцца людзі да Бога на роднай мове, бывае, на чужой. На чужой мове моляцца многія людзі ў Беларусі – так склалася, і людзі невінаватыя. Госпад разумее і чуе ўсіх, нават думкі. „Ксты” – кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛІНА. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. (кс. У. Завальнюк, Каб рунела душа, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле