Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017-10
Рэдактар: Каваленка Алена
Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА »
Copyright © 2017 by Мастацтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.kimpress.by
Тэатральна-кінематаграфічны досвед працы выявіўся ў жывапісных творах Чарнышова асаблівасцямі каларыстыкі, зместу, спосабу падачы. У яркіх, насычаных колерах, глыбокіх вобразах, сімвалізме, тэатральнасці поз і сюжэтаў. Многія карціны маюць па некалькі назваў — у адпаведнасці з разнастайнасцю выставачных ідэй. Уладзіміру Фёдаравічу найперш важна арганізаваць прастору, адчуць яе. На выставе «Званы» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі скарысталіся стэндамі дзеля таго, каб шырокая галерэя з высокімі вокнамі стала больш камернай, а прастора — сабранай.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва