Загаловак на мове арыгіналу: Der Dieb
Перакладчык: Сёмуха Васіль
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Перакладзена з Internet-выданньня: http://gutenberg.spiegel.de/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Геарг Гайм (Georg Heym, 1887 – 1912), з заможнай чыноўніцка-сьвятарскай сям’і, нарадзіўся Гіршбэргу (Сілезія). Вывучаў права ў Вюрцбургу, Берліне і Ене, закончыў навучаньне ў 1911 г. У 1911 г. трагічна загінуў падчас катаньня на каньках, праваліўшыся пад лёд. Яркі прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму ў літаратуры. Выдаў два зборнікі паэзіі: “Вечны дзень (1911), “Umbra vitae” (1912), зборнік навэлаў “Злодзей” (1912), напісаў дзьве трагедыі (“Афінская выправа” (1907) і “Аталанта” (1911). За чатыры тыдні да сьмерці пачаў чарговы сшытак дзёньніка, назваўшы яго – “Дзёньнік Геарга Гайма. Які ня ведае дарогі”.
Каталёг: Kamunikat.org