Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017-06
Рэдактар: Вінчэўскі Аляксандр
Выдавец: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Copyright © 2017 by ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.ptushki.org
Птушкі не перастаюць здзіўляць нас. У гэтым годзе ўпершыню на тэрыторыі нашай краіны, на заліўных прыпяцкіх лугах, загнездзілася шыладзюбка, і двое птушанятаў нават атрымалі беларускія кольцы. Баталёны паставілі своеасаблівы рэкорд: каля 120 тысяч гэтых кулікоў сабралася падчас вясновай міграцыі ў красавіцкі дзень на Тураўскім балонні. Арнітолагі знайшлі і аддалі пад ахову новыя гнёзды вялікага арляца на поўдні краіны. Нарэшце, чарговы раз праведзены падлікі вяртлявай чаротаўкі: Палессе па-ранейшаму застаецца домам для значнай часткі глабальнай папуляцыі гэтага рэдкага віду. Але нягледзячы на гэтыя «птушыныя» дасягненні, ніколі яшчэ арнітолагі і прыродаахоўныя актывісты не былі так занепакоены будучыняй Прыпяцкага Палесся, як цяпер. Напэўна, усе вы ведаеце пра праект воднага шляху Е40, які мяркуюць пабудаваць паміж Балтыйскім і Чорным морамі праз Віслу, Буг, Прыпяць і Днепр. Чаму маштабнае будаўніцтва можа прывесці да знікнення відаў — чытайце ў гэтым нумары часопіса.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Птушкі і мы