Лыч Леанід, Першаму З'езду Беларусаў Свету - 20 гадоў

Першаму З'езду Беларусаў Свету - 20 гадоў

Лыч Леанід

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2013

Category: History; Society

Copyright © 2013 by Лыч Л.

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

Кніга разлічана на тых, каго цікавяць праблемы сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі і дыяспары. Нататкі прысвечаны першаму старшыні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Яўгену Лецку. На пачатку 1990-х Лецка наведаў шэраг краін з найбольшай па колькасці беларускай дыяспарай, спрыяў аб’яднанню вакол сябе аднадумцаў, наладжванню стасункаў прадстаўнікоў дыяспары з метраполіяй. ЗБС «Бацькаўшчына» на вачах набірала сілу, узмацняла свой аўтарытэт у грамадстве. Яе фундатарамі-заснавальнікамі сталі 15 устаноў і аб’яднанняў краіны. Аўтар узгадвае ўстаноўчую канферэнцыю ЗБС «Бацькаўшчына» 10–11 верасня 1990 года. У кнізе адзначаны працэс вяртання ў нацыянальную спадчыну твораў Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва, Рыгора Крушыны, Вінцука Адважнага, Кастуся Акулы, Уладзіміра Дудзіцкага, навуковых прац Барыса Кіта, духоўнай і асветніцкай дзейнасці айца Аляксандра Надсана. «Падрыхтоўка і правядзенне першага з’езду беларусаў свету адбываліся ў самы пік тагачаснага нацыянальна-культурнага ўздыму. Гэту эпахальную сустрэчу нікому не атрымаецца выкрасліць з аналаў гісторыі», — упэўнены аўтар.

View/ Download This Chapter/ Article... уся кніга ў адным файле