Лыч Леанід, Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духоўны набытак

Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духоўны набытак

Лыч Леанід

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2012

Category: History; Culture; Society

Copyright © 2012 by Леанід Лыч

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

Сучасная Рэспубліка Беларусь, як і яе папярэдніца Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, – гэта аднанацыянальная дзяржава, бо гістарычную, этнічную тэрыторыю тут маюць толькі беларусы. Да таго ж яны яшчэ з’яўляюцца і тытульным народам. Што да мясцовых рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў … – гэта нацыянальныя мяншыні, этнічныя групы, дыяспара. За выключэннем татараў, ва ўсіх іх ёсць уласныя метраполіі са сваім карэнным, тытульным народам, якія па магчымасці дбаюць пра сваю дыяспару незалежна ад яе месца пражывання.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле