Слова Жыцця, 21 (479) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

21 (479) 2017

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2017-11-12

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2017 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Абавязковай умовай для таго, каб поўнасцю даверыцца міласэрнаму Богу, з’яўляецца пастава пакаяння і ўбоства. Старонкі Новага Запавету, пачынаючы з апісання таямніцы нараджэння Пана ў беднай стайні ў Бэтлееме ажно да Яго апошніх хвілін, заклікаюць нас да пераймання Езуса ўбогага. Убоства Збаўцы заключалася, перш за ўсё, у абсалютным даручэнні сябе Айцу. Падчас смерці на крыжы ў поўнай адзіноце Хрыстос “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7). Нічога для сябе не пакінуў. Менавіта на гэтым палягае сапраўдная любоў. Пан Езус вучыць нас заўважаць малое, нязначнае ў вачах свету. Гэта надзвычай важна сёння, калі разам з вялізнымі гандлёвымі цэнтрамі расце таксама беднасць, прычым часта ўтоеная з-за нясмеласці ці сораму, што чалавек сам не дае сабе рады.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле