Кніганоша, 44

Кніганоша

Інфармацыйны бюлетэнь

44

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017-06

Рэдактар: Сачанка Алесь

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2017 by Кніганоша

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Шаноўны Валянцін Яўгенавіч, у Вашай новай кнізе «Чужы» цэнтральны твор – аповесць пра жыццё ў 1939–1950-я гады ў Беларусі. Чаму Вы звярнуліся да гэтай тэмы? – На маю думку, дадзеная тэма i дасюль мала даследавана. Сацыяльныя, нацыянальныя, рэлiгійныя групы беларускага грамадства ў згаданы перыяд перажывалi жахлiвыя, нечалавечыя пакуты. У перыяд з 1939 па 1953 год з тэрыторыi Заходняй Беларусi палякi, каталiкi Беларусы, якiх саветы прылiчвалi да палякаў, заможныя сяляне, гандляры, нацыянальна скiраваная iнтэлiгенцыя вывозiлiся на Усход сем᾽ямi, хутарамi, вёскамi.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Кніганоша

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле