Перакладчык: Сёмуха Васіль
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Пераклад з Інтэрнэт-публікацыі: Gustav Meyrink. Der weiße Dominikaner; http://frank.deutschesprache.ru/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі, напрыклад, рука, гэтая, так бы мовіць, пакладзістая і паслужлівая прылада мозгу, раптам адмаўляецца пісаць імя героя гісторыі, выдуманай гісторыі, і замест яго ўпарта выводзіць іншае імя? Ці ж бо тады міжволі не збіваешся з панталыку і не пытаешся ў самога сябе: ствараю сапраўды я альбо -- можа, сіла майго ўяўлення, зрэшты, гэты від магічнага прыёмнага апарата? Менавіта тое, што ў галіне бяздротавага тэлеграфа называецца антэнай? (фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org