Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2017-10-01
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2017 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Распачынаем кастрычнік, падчас якога асаблівым чынам ушаноўваем Марыю праз ружанцовую малітву. Яна часта спадарожнічае нам у цяжкія, поўныя роспачы хвіліны. Адразу варта прыгадаць словы св. Луцыі, візіянеркі з Фацімы: “Не існуе праблемы, якую б нельга было вырашыць пры дапамозе Ружанца”. Падчас гэтай малітвы не трэба баяцца давяраць Марыі свае радасці, клопаты і цярпенні. Наша любячая Маці заўсёды гатова прыйсці на дапамогу, але, каб зрабіць гэта, Ёй неабходны наш давер. Гэта падкрэсліў падчас адной з пілігрымак св. Ян Павел ІІ: “Адгаворваючы Ружанец, мы размаўляем з Марыяй, з даверам даручаем Ёй усе нашы клопаты і смуткі, радасці і надзеі. Яна – радасная, балесная і хвалебная, што заўсёды побач з Сынам – адначасова прысутнічае сярод нашых штодзённых спраў”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця