Месца выхаду: Гайнаўка
Дата выхаду: 2016
Рэдактар: Ціханюк Агнешка
Выдавец: Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы
Выдавецкая сэрыя: Слоўнік Беларускіх Мастакоў = Słownik Białoruskich Artystów
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2016 by Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Тамара Кердалевіч нарадзілася ў 1956 г. у Чаромсе. Закончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, а таксама Народны ўніверсітэт у Радаўніцы. Працавала ў дзіцячым садку, Клубe культуры чыгуначнікаў а затым, у 1997 г. апынулася ў Гмінным асяродку культуры ў Чаромсе, спачатку на штаце культурна- асветнага інструктара. Aвансавала там на дырэктара, якім працавала праз 10 гадоў. Яе першым настаўнікам жывапісу быў чаромхаўскі мастак Сяргей Смык, які зараз знаходзіцца на пенсіі. Цяпер Тамара займаецца адукацыйнай працай сярод дзяцей і дарослых у галіне мастацтва. Усяго, ужо 40 гадоў займаецца распаўсюджваннем культуры ў Чаромсе. У 2016 г. наладзіла яна першы мастацкі пленэр у Чаромсе. Шмат гадоў прымае ўдзел у аглядах непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, атрымліваючы там шматлікія ўзнагароды ды вылучэнні. Ахвотна ўдзельнічае ў мастацкіх пленэрах, на якія многія яе ахвотна запрашаюць. З 2013 г. удзельнічае ў занятках у Майстэрні мастацкіх тэхнік, якая дзейнічае пры Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. 20 гадоў'зяўляецца таксама членам Аб'яднання аматараў народнай культуры ў Чаромсе, суарганізатарaм фестывалю ,,З сельскагa двара” і многіх іншых падзеі.
Выдавецкія сэрыі: Слоўнік Беларускіх Мастакоў = Słownik Białoruskich Artystów
Каталёг: Kamunikat.org