Тракль Геарг, Вершы

Вершы

Тракль Геарг

Загаловак на мове арыгіналу: Das dichterische Werk

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Перакладзена з: Georg Trakl, Das dichterische Werk, Deutscher Taschenbuch Verlag. 1977 Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Геарг Тракль (Georg Trakl, 1887 – 1914), сын гандляра металам з Зальцбурга. Вывучаў фармацэўтыку ў Вене; як пазаштатны чыноўнік-медык паступіў у 1913 г. на працу ў гарнізонны шпіталь у Інсбруку, але неўзабаве пакінуў службу. Жыў у доме Людвіга ф. Фікера, у часопісе якога “Der Brenner” ён супрацоўнічаў. З пачаткам вайны ў складзе ранейшай вайсковай часткі зь перасоўным шпіталем апынуўся на фронце. Пасля бітвы пад Гродакам (Гарадок, Галіцыя) падупаў жудаснай дэпрэсіі ад убачанага і быў пад наглядам псіхіятраў у гарнізонным шпіталі ў Кракаве, дзе і памёр ад перадазіроўкі псіхатропных сродкаў. Тракль – адзін з самых яркіх паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму, як называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігодзьдзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі зь яго эксперыментамі і парываньнямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь зборнік