Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017
Выдавец: Нацыянальны Інстытут Адукацыі
Памеры: 152 с. : іл., 21 см
ISBN: 978-985-559-760-6.
Катэгорыя: Беларуская мова; Дзіцячая літаратура; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 811.161.3’35(075.2=161.3)
— Сёння ў нас свята, — сказала настаўніца. «Якое ж свята? — падумала Вераніка. — Сёння будны дзень». — Калі свята, дык чаму ж мы вучымся? — спытала Алеся. — Дзеці, вось мы і прачыталі «Буквар». Ён навучыў вас чытаць і пісаць. Вы ўжо можаце самі пісаць пісьмы, чытаць часопіс «Вясёлка», газету «Раніца». У вас цяпер стане шмат-шмат сяброў. Бо кнігі — самыя лепшыя сябры. Усе кнігі вы ўжо можаце прачытаць. Яны раскажуць вам шмат цікавых казак, вершаў. Дык хіба гэта не свята?!
Каталёг: Kamunikat.org