Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Выдавец: Нацыянальны Інстытут Адукацыі
Памеры: 304 с., 21 см
ISBN: 978-985-559-664-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3.09(075.3=161.3=161.1)
Дарагія дзесяцікласнікі! Кожны з вас з надзеяй марыць пра будучыню. Напэўна, ужо не адзін раз перад вамі ўзнікала пытанне: дзеля чаго жыве чалавек на свеце? Ад каго залежыць будучыня асобы, народа, чалавецтва? Кожнае новае пакаленне сутыкаецца з праблемай выбару канцэпцыі жыцця. І на гэты выбар не можа не ўплываць духоўны вопыт папярэднікаў. Чалавек нараджаецца на свет не абцяжараны ведамі былога, і ўжо тут, на зямлі, пачынае адчуваць бясконцасць шляху ад мінулага ў будучыню. А можа, і не адчувае... Бывае так: былінкай, ветру падуладнай, жыццё дрыжыць на коле веку і згасае, невідушчае, глухое, нічыйнае. Кожнаму з нас неабходна ўсвядоміць, што Зямля — маленькая клетачка жывога Космасу, якая дыхае, гаворыць і чуе. Наша нараджэнне ці смерць, наша трапяткая памяць ці пустэльнае забыццё — з’явы, што ўплываюць на лёс Сусвету. А яму пагражае смерцю найболей парушэнне спрадвечнай памяці. Як толькі спыніцца пераемнасць духоўнага вопыту, назапашанага папярэднімі пакаленнямі, знікне род людскі, як пустацвет улетку.
Каталёг: Kamunikat.org