Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Выдавец: Нацыянальны Інстытут Адукацыі
Памеры: 176 с. : іл., 21 см
ISBN: 978-985-559-577-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3.09(075.3=161.3=161.1)
У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот часу, калі жыццё прыроды ідзе на спад. Скошаны луг і паскладаныя курганамі стагі, парыжэлыя ад дажджоў і сонца, ужо гаварылі аб гэтым паміранні. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны. Але было прыкметна, што не на пажыву пазбіраліся яны сюды, а для нейкай іншай справы. Пастаяўшы, павольна, адзін за адным, узнімаліся яны ўгару, кружыліся там, і кожны круг падымаў іх усё вышэй і вышэй. Там яны спляталіся ў адну фігуру, у адзін шырокі круг і, не махаючы крыламі, плаўна і згодна, як па камандзе, насіліся ў неаглядным прасторы сініх нябёсаў... Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спакойна стаялі, не варушачы ніводным лістом, і купалі ў сонцы свае адвечныя лапы.
Каталёг: Kamunikat.org