Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Рэдактар: Н. Т. Гаўрыленка
Выдавец: НАН РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У чарговым выданні Інстытута гісторыі НАН Беларусі прадстаўлены навуковыя артыкулы, прысвечаныя даследаванню старажытнасцей першабытнай археалогіі і эпохі сярэдневякоўя Беларусі і сумежных краін: Польшчы, Расіі і Украіны, – а таксама прымяненню розных метадаў даследавання археалагічных матэрыялаў і вынікам палявых прац 2011–2012 гг., якія яшчэ не былі ўведзены ў навуковы зварот. Зборнік навуковых прац разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто любіць старажытную гісторыю, цікавіцца матэрыяльнай і духоўнай культурай нашых далёкіх продкаў.
Каталёг: Kamunikat.org