Доўнар-Запольскі Мітрафан, Нарысы сямейнага звычайнага права сялян Менскай губерніі

Нарысы сямейнага звычайнага права сялян Менскай губерніі

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Дата выхаду: 2013

Перакладчык: Раманаў Васіль

Выдавец: Kamunikat.org

Выдавецкая сэрыя: Гісторыя ў перакладах Васіля Раманава

Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Пераклады; Грамадзтва

Copyright © 2013 by Раманаў В.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Перш за ўсё ў рашэннях валасных судоў мы назіраем іх аднолькавыя адносіны ў дачыненні аднолькавых спраў у розных месцах і ў розны час, што гаворыць аб тым, што розныя рашэнні ёсць акты звычайнага права, а не выдумкі пісара. З іншага боку, маючы на ўвазе гістарычныя дадзеныя, мы можам пераканацца, што сучасныя нормы звычайнага права беларусаў адпавядаюць тым дадзеным, якія мы можам здабыць з гістарычных крыніц, ва ўсякім разе за трыста гадоў да нашага часу . Больш таго, у нашых рашэннях мы не аднойчы сустракаем указанне на тое, што тая або іншая справа вырашана па “мясцоваму звычаю”. А ў адной справе мы нават сустрэлі цікавую барацьбу мясцовых звычаяў з уладай “Прысуствія па сялянскіх справах”: яно чатыры разы скасоўвала рашэнне і кожны раз валасны суддзя, обапіраючыся на “мясцовы звычай” выносіў тое ж самае рашэнне.

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Выдавецкія сэрыі: Гісторыя ў перакладах Васіля Раманава

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле