Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017-07-21
Рэдактар: Колб Аксана
Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Copyright © 2017 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Мы як нацыя таксама адзначаем свой дзень нараджэння штогод. 27 ліпеня 1990 года Беларусь абвясціла пра сваю незалежнасць, нарадзілася наша сённяшняя дзяржава. Нехта паспрачаецца: маўляў, дзіця нарадзілася значна раней, 25 сакавіка 1918 года, іншыя згадаюць 3 ліпеня 1944-га, а хтосьці — і Полацкае княства. Як бы там ні было, Беларусь, якой мы яе ведаем, са сваімі межамі, урадам, войскам і сімволікай, вядзе адлік менавіта ад 27 ліпеня. Гэта наша дзяржава, з усімі яе злыбедамі і хібамі, поспехамі і паразамі, замкамі і лядовымі палацамі, Маладым Фронтам і БРСМ, Арловым і Чаргінцом, Міхалком і Саладухам.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час