Słowo Życia, 15 (473) 2017

Słowo Życia

Gazeta diecezji grodzieńskiej

15 (473) 2017

Месца выхаду: Grodno

Дата выхаду: 2017-07-16

Рэдактар: Sołobuda Paweł

Выдавец: kuria diecezji grodzieńskiej

Copyright © 2017 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нярэдка, падарожнічаючы па свеце, усведамляем сабе, які ён цудоўны і вялікі. У ім жылі асаблівыя людзі, якія пакінулі пасля сябе глыбокі след, што захапляе, а часам нават ашаламляе. Сёння Касцёл ставіць іх перад намі як узор для пераймання. У гэтыя ліпеньскія дні мы пілігрымавалі ў Навумавічы, дзе падчас II Сусветнай вайны загінулі жыхары Гродна і Ліпска, просячы ўсемагутнага Бога аб супакоі паміж людзьмі ва ўсім свеце. Сярод расстраляных была таксама бл. Мар’яна Бярнацкая, якая дабравольна ахвяравала жыццё замест сваёй цяжарнай нявесткі. Гэтая адважная жанчына становіцца перад намі як сведка веры, якой жыла штодня, выказваючы нязмерную прывязанасць да Хрыста. Яе жыццё было напоўнена Богам, любоўю, працай і цярпеннем. Кожны дзень жанчына пачынала малітвай і спевам Гадзінак. Затым бралася за работу: летам працавала на полі, а зімой прала лён і пяньку на кроснах. Ружанцовая малітва і набожныя спевы дапамагалі ёй годна пераносіць боль сіроцтва, спраўляцца з цяжкімі заняткамі і штодзённай нястачай.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Słowo Życia

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле