Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2017-07-02
Рэдактар: Sołobuda Paweł
Выдавец: kuria diecezji grodzieńskiej
Copyright © 2017 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Да Найсвяцейшай Панны, асабліва ў ліпені, вырушаюць у пешых пілігрымках шматлікія вернікі. Яны ідуць да Маці, якая прысутнічае ў будслаўскім, тракельскім ці гудагайскім абразе. Дзеці крочаць, каб падзякаваць за тату і маму, браціка ці сястрычку, маладыя людзі – каб расказаць пра свае планы на будучыню, дарослыя – каб яшчэ больш умацавацца ў веры. Усе яны прагнуць прыняць Марыю да сябе. З вышыні крыжа Езус скіроўвае да сваёй Маці словы: “Жанчына, вось сын Твой”. Апосталу Яну гаворыць: “Вось Маці твая”. Далей у Евангеллі чытаем: “І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе” (Ян 19, 26–27). Гэтыя словы ўтрымліваюць важную для нас ісціну: Збаўца перадае чалавеку ў дар сваю Маці, якая становіцца нашай Маці таксама.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Słowo Życia