Месца выхаду: Нью Ёрк
Дата выхаду: 2017-07
Copyright © 2017 by Весткі й Паведамленьні
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Для чаго з году ў год мы ладзім нашыя Купальлі, навошта менавіта мне гэта патрэбна? – пытаюць часам мяне. Адказваючы, я прыгадваю Міхаіла Мураўёва, якого ў народзе празвалі Вешальнікам, і які кіраваў падаўленьнем антырасейскага паўстаньня 1863 года. Па ягонаму загаду павесілі тысячы змагароў за волю нашага народу, у тым ліку й Кастуся Каліноўскага. Меў ён гэткае перакананьне й паводле яго жыў і дзейнічаў: “В Северо-Западном крае так называемый белоруский язык необходимо свести на нет. Если этого не сделать, он постоянно будет инспирировать мысль об отдельном белорусском народе и праве этого народа на этническую самостоятельность и национально-государственную суверенность, чего допустить нельзя”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні