Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2017-05-11
Выдавец: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Рэпартэр
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2017 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Ксяндза Вайцяхоўскага вывозілі ў поле ды прымушалі ісці з прывязаным бервяном – «як Хрыстос». А калі прыйшлі арыштоўваць, ён схаваўся ў скрыні. У савецкія часы камуністычныя ўлады знішчалі касцёлы, а святароў катавалі. Калі за любое неасцярожна сказанае слова можна было атрымаць дзясяткі гадоў сталінскіх лагераў, людзі адважваліся бараніць свае святыні і дапамагаць ксяндзам. Дзякуючы трываласці ды адвазе тых, хто супрацьстаўляўся чыноўнікам, на нашых землях удалося захаваць хрысціянскую веру.