Дубавец Сяргей, Вострая брама, 08.12.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сьвятлана Слуцкая

Дубавец Сяргей

Publication Place: Менск

Publication Date: 2010-12-08

Editor: Дубавец Сяргей

Publisher: Радыё Свабода

Book Series: Вострая брама

Sizes: 00:25:00

Category: Radio auditions

Copyright © 2010 by Радыё Свабода

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Source: www.svaboda.org

Праўдаў, як вядома, шмат. У кожнага свая. Бо на тыя самыя рэчы мы глядзім па-рознаму. Адна на ўсіх толькі ісьціна. Дзень за днём людзі жывуць у сьвеце многіх праўдаў, адмаўляюць адзін аднаго або прыстасоўваюць сваю праўду да праўды іншага ці да праўды большасьці, і расчароўваюцца. “Нашы часы – часы агульнай заблутанасьці,” – пісаў Ігнат Абдзіраловіч. Звычайна ўсе часы – такія, заблытаныя, непразрыстыя. Але аднойчы настае момант, калі ўсіхныя праўды сыходзяцца ў адной кропцы. І такі момант называюць момантам ісьціны.

Belarusian Authors: Дубавец Сяргей

Catalog: Kamunikat.org