Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2010-12-13
Рэдактар: Дубавец Сяргей
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вострая брама
Памеры: 00:25:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2010 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Cёлета на Каляды да ўсіх магчымых цудаў дадасца цуд Беларускай Майстроўні, які здарыўся трыццаць гадоў таму і стаў пачаткам нацыянальнага руху, завязкай раману нашай найноўшай гісторыі. Да Майстроўні, да 1980 году ў Беларусі былі асобныя людзі і невялічкія групы людзей, якія хацелі бачыць сваю краіну нармальнай, беларускай, незалежнай і рабілі дзеля гэтага, што маглі. Усе яны йснавалі аўтаномна і пры тым усе адны адных ведалі. Мысьлілі па-дысыдэнцку, што надавала іх існаваньню паўлегальны закрыты характар.
Беларускія аўтары: Дубавец Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org