Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017-06-23
Рэдактар: Колб Аксана
Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Copyright © 2017 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Афіцыйны Мінск прарвала. Пакуль не ўвесь, а асобных чыноўнікаў. Пакуль не поўнасцю і не на дзяржаўным узроўні. Выглядае, у іх нарэшце прарэзалася ўсведамленне каштоўнасці беларускай гісторыі, мовы і культуры. Таго, з чаго складаецца ідэнтычнасць нацыі. У мінулым нумары мы пісалі пра Ігара Бузоўскага. Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы, былы галоўны ідэолаг, экс-кіраўнік БСРМ выказаўся за пашырэнне беларускамоўнага навучання, беларускамоўнага справаводства і станоўча ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу і герба «Пагоня», «калі гэта выкарыстоўваецца для прасоўвання нацыянальных каштоўнасцяў».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час