Загаловак на мове арыгіналу: Robinson Crusoe
Месца выхаду: New York, Warszawa
Дата выхаду: 2017
Перакладчык: Коўш С.
Выдавец: Беларускае Выдавецкае таварыства ў Амэрыцы, Беларускія Ведамасьці
Памеры: 92 с.
ISBN: 978-83-935476-3-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Факсімільны друк з выданьня: Даніэль Дэфо. РАБІНЗОН КРУЗА. Ватэнштэт, 1947 г. Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту. Пераклаў з ангельскай мовы на беларускую С. Коўш. Прадмова, пасьляслоўе, дадатак да факсіміле і выданьне Зянона Пазьняка.
Пра Ватэнштэт, Міхельсдорф* і пра жыцьцё беларусаў у гэтых лягерах ўжо пісалі і ўспаміналі ня раз, у тым ліку і самы "лягернікі". Таксама апісаныя выданьні і кнігі (тут, перш за ўсё, працы БІНіМ), якія выдавалі там беларусы. Вядома і пра лягернае жыцьцё тых людзей. Я лічу, аднак, што напісана яшчэ недастаткова, але мой падыход тут суб'ектыўна-асьветніцкі, і палягае на рэфлексіях у сутыкненьнях з арыгінальнымі выданьнямі таго часу. Ізноў жа, мой падыход тут не бібліяграфічна-архіўны. Мне хацелася б вярнуць некаторыя працы ў сучаснасьць, каб перанесьці слова і дух мінуласьці ў цяпершчыну і дзеля будучыні. Гэтак было аддрукавана мной факсімільнае выданьне 1-й кнігі "Мова ў гісторыі Беларускага пісменства" Аўгена Калубовіча і вяртаньне, дакладней, увядзеньне ў сучасную беларускую літаратуру "Парсіваля" ў перакладзе Лявона Галяка (чаго, мне здаецца, сучасьнікі ў падрэжымнай Беларусі, аднак, не зразумелі - не было напісана пра такую падзею ніводнага слова). (Дзеля спажытку душы, Прадмова выдаўца, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор