Слонімскі край, 6 (16) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

6 (16) 2017

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2017-06

Рэдактар: Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей (рэдактар нумару)

Copyright © 2017 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падчас Першай сусветнай вайны, адыходзячы на ўсход, рускія войскі выганялі жыхароў заходніх паветаў Беларусі ў глыб Расійскай імперыі. Тым, хто не хацеў туды эвакуіравацца, казакі палілі хаты, гумна, палохалі тым, што калі прыйдуць немцы, яны пачнуць здзекавацца над беларусамі. Паддаўшыся на агітацыю, шмат сялян са слязьмі на вачах забівалі вокны і дзверы сваіх хат, і з дзецьмі, са старымі людзьмі ўцякалі на ўсход, дзе іх ніхто не чакаў. Бралася з сабой толькі самае неабходнае, астатняе або прадавалася тым, хто заставаўся, або адыходзіла ў казну для папаўнення расійскіх армейскіх харчовых і фуражных запасаў. Тысячы беларусаў бясконцым патокам, хто на фурманках, хто пяшком, пацягнуліся на ўсход.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле