Дата выхаду: 2016
Рэдактар: Адказны рэдактар Алесь Чайчыц
Выдавец: Рада Беларускае Народнае Рэспублікі
Copyright © 2016 by Рада Беларускае Народнае Рэспублікі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.radabnr.org
Найбольш значнай палітычнай падзеяй у Беларусі ў 2015 годзе, на жаль, сталіся чарговыя недэмакратычныя і несумленныя прэзыдэнцкія выбары. Аляксандар Лукашэнка, які незаконна займае гэтую пасаду вось ужо 22 гады, быў у пяты раз абвешчаны Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. Рада БНР у сваіх заявах на розных этапах выбарчае кампаніі характарызавала гэтыя выбары як неадпаведныя дэмакратычным стандартам. Ацэнка, якую дала Рада БНР, была пазьней пацьверджаная ў справаздачы назіральніцкай місіі АБСЭ.
Каталёг: Kamunikat.org