Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017-06-16
Рэдактар: Колб Аксана
Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Copyright © 2017 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Зжывацца з міфамі проста, развітвацца — цяжка. Пры гэтым, аснова міфу — не логіка ці аналіз, а паўтарэнне і завучванне. Каб ад зубоў адскоквала, як нас вучылі ў школе. Дзед аднаго майго добрага знаёмага меў 90 гадоў і перажыў вайну на занятай немцамі тэрыторыі. Да пэўнага часу ён памятаў рэаліі акупацыі: старасту, паліцыю, паборы. Але ў пэўны момант яго нібыта «пераклініла»: пачаў узгадваць Сталінград, эшалоны, якія ён нібыта пускаў пад адхон і г.д. Адкуль усё гэта ўзялася? Фільмы ды кніжкі пра вайну, якія стары спажываў, браў на веру, а потым — уключаў у мегабайты сваёй асабістай памяці.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час