Słowo Życia, 12 (470) 2017

Słowo Życia

Gazeta diecezji grodzieńskiej

12 (470) 2017

Месца выхаду: Grodno

Дата выхаду: 2017-06-04

Рэдактар: Sołobuda Paweł

Выдавец: kuria diecezji grodzieńskiej

Copyright © 2017 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Часта можна пачуць заахвочванне да адкрыцця на Святога Духа. Асабліва шмат пра гэта гаворыцца ў кантэксце падрыхтоўкі да сакраманту канфірмацыі. Аднак у чым жа заключаецца такое важнае і патрэбнае адкрыццё на Духа? Нам лягчэй гэта зразумець, калі глядзім на Хрыста, які 2 тысячы гадоў таму хадзіў як чалавек па палестынскай зямлі. Евангелле падкрэслівае, што Езус усё рабіў у Святым Духу, якога прыняў падчас хросту ў Іярдане. У Святым Духу знаходзіўся ў пустыні, дзе Яго спакушaў д’ябал. У Святым Духу вярнуўся ў Назарэт. У тым жа Духу ішоў праз жыццё, робячы дабро людзям. І, урэшце, гэтага ж Духа аддаў у рукі Айца, калі паміраў на крыжы, каб пасля свайго ўнебаўшэсця спаслаць Яго на Апосталаў і ўвесь Касцёл.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Słowo Życia

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле