СМІ ў Беларусі, 1 (51) 2017

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

1 (51) 2017

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017-05

Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Copyright © 2017 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пасля пэўнага зніжэння ціску на журналістаў і сродкі масавай інфармацыі ў 2016 г. – узімку 2017 г. з захаваннем жорсткага дзяржаўнага кантролю за распаўсюдам інфармацыі становішча ў галіне СМІ ў Беларусі ў сакавіку – красавіку 2017 г. зноў пагоршылася. Гэта звязана з імкненнем уладаў абмежаваць асвятленне журналістамі масавых акцыяў пратэсту ў краіне. Гэтак, на працягу сакавіка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала 123 выпадкі парушэння правоў журналістаў, звязаных з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці, у тым ліку 94 затрыманні і 6 фактаў ужывання гвалту з боку міліцыі. Таксама аднавіўся пераслед беларускіх журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі медыямі без акрэдытацыі. У сакавіку – красавіку суды 13 разоў каралі журналістаў высокімі штрафамі за “парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ”. 31 сакавіка ў двух офісах, дзе працавалі журналісты, звязаныя з польскім тэлеканалам “Белсат”, адбыліся ператрусы і канфіскацыя абсталявання. Міліцыя тлумачыла гэтыя дзеянні абаронай правоў на таварны знак па заяве праваўладальніка.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле