Ніва, 2007/45 (2687)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/45 (2687)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2007-11-11

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

Восень абвастрыла грамадзянскія супярэчнасці ў беларускім грамадстве. Бальшыня насельніцтва краіны гэтага зусім не адчувае, таму што знешне не здараецца нічога надзвычайнага — у крамах усё ёсць, цягнікі і аўтобусы ездзяць па маршрутах, дамы не ўзрываюцца, на вуліцах не страляюць (і дзякуй Богу!). І ўсё ж не пакідае адчуванне ні больш, ні менш як грамадзянскай вайны. Вайны, якую вядзе з народам сённяшняя ўлада. І змаганне ідзе перадусім за гістарычную памяць. З аднаго боку нацыя высілкамі грамадска-палітычных актывістаў імкнецца ўстаць з калень, скінуць шматвяковае каланіяльнае ярмо, вярнуць людзям праўду і назваць усе рэчы сваімі імёнамі: „освободителей” з усходу — чарговымі акупантамі, мясцовых савецка-камуністычных „деятелей” — калабарантамі, сталіншчыну — жахлівым часам панавання на зямлі сатанінскіх парадкаў. З іншага боку дзяржава культывуе вобраз светлага вольнага часу перыяду існавання СССР, імкнецца вярнуць скрозь фальшывую ідэалогію. Мясцовыя „спірытысты” навязліва выклікаюць прывід крывавага Сталіна і адраджаюць культ злачыннага НКВД-КГБ. Грамадскі аргкамітэт ушанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій абвясціў 2007 год — Годам памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, а 29 кастрычніка — Днём памяці. Якраз сёлета спаўняецца 70 гадоў з страшнага 1937-га — найбольшага размаху рэпрэсіяў, а 29 кастрычніка 1937 года адбыліся масавыя расстрэлы беларускай інтэлігенцыі. (У. Хільмановіч, Змаганне за памяць, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле