Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2017
Выдавец: Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Доўга ў той вечар гудзела зямля пад капытамі коней, i ў мястэчку Фрайбург не бачна было жыхароў, толькі цікаўная дзятва, як заўсёды, цікавала за воінамі-чужынцамі. Незнаемая на ix была апратка, шанкі, боты, толькі мячы былі сходныя з тутэйшымі, але не было на тых мячах i зброі звыклых надпісаў «Пі кроў». I той-сёй з падлеткаў-хлапчукоў зняважліва казаў: — Ix жа біць лёгка, у ix жа няма жалезных латаў, як у нашых рыцараў! — Чаму ж яны дайшлі ажно дасюль, а пастар у кірсе казаў, што нашы рыцары непераможныя? (фрагмент)