Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесць

Іпатава Вольга

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2017

Выдавец: Kamunikat.org

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, За морам Хвалынскім: Аповесці i апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 351 с.

Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім лузе. Гліняныя домніцы, яшчэ цёплыя пасля плаўкі, таропка загружаліся — драўляны вугаль уперамешку з кавалкамі руды. Перапэцканыя вугалем хлопцы скуранымі мяхамі ўдзьмувалі ў гліняныя соплы — трубкі ў нізе печы — сырое паветра. Гарэў вугаль, плавілася руда. Пасля памагатыя ламалі печ, грузілі на жалезныя лісты з драўлянымі ручкамі кавалкі крыцы i цягнулі ix у кузню. Там Таміла з памочнікамі награвалі крыцу ў горне i да знямогі білі яе цяжкімі молатамі — выціскалі жалеза. Жалеза! Рудая, мяккая зямля набывала новую якасць. Яна рабілася калючай дзідай, што ўп'ецца ў варожае цела, бліскучай сякерай, што калісьці стане чырвонай ад крывь кальчугай, што зберажэ магутнае цела воіна, i Таміла, помнячы гэта, ніколі не браўся за работу, не памаліўшыся задымлёнаму Перуну, што нерухомымі, шырока расстаўленымі вачыма сачыў з кута за кожным ягоным рухам. Таміла не крычаў на памочнікаў, якія не маглі так доўга, як ён, плюшчыць гарачую порыстую крыцу. Калі яны браліся адпачываць, адпачываў i ён, маўкліва гледзячы навокал. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Іпатава Вольга

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле