Весткі й Паведамленьні, 5 (615) 2017

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

5 (615) 2017

Месца выхаду: Нью Ёрк

Дата выхаду: 2017-05

Copyright © 2017 by Весткі й Паведамленьні

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У сераду, 26 красавіка 2017 года, перад будынкам штаб-кватэры Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў на Мангэтане прайшоў мітынг, прысьвечаны 31-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Мітынг быў ладжаны Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” як выказ салідарнасьці й падтрымкі беларусам, што пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі й дасюль вымушаныя сутыкацца зь яе наступствамі. Гэта таксама выказ пратэсту супраць той абыякавасьці, якую праяўляюць улады ў Беларусі, замоўчваючы сапраўдную сытуацыю ў забруджаных раёнах, і будуючы Астравецкую атамную станцыю – патэнцыйную крыніцу новай радыяцыйнай небясьпекі ды ўзмацненьня энэргазалежнасьці ад Расеі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле