Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2017-05-07
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2017 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У маі прырода поўнасцю абуджаецца ад зімовай спячкі. Усё навокал пакрываецца зелянінай. На палях сонечным адценнем расцвітае рапс, на лугах з’яўляюцца дзьмухаўцы. Квітнеюць ландышы, цюльпаны, бэз... Абуджанае ўваскрасеннем Пана жыццё прыносіць радасць усім стварэнням на зямлі. Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Маці Божай. Мы бачым кранальнае сведчанне веры і любові людзей, якія збіраюцца не толькі ў касцёлах, але таксама каля прыдарожных капліц і ў дамах, каб спевам праслаўляць Найсвяцейшую Панну Марыю. Гэтае набажэнства з’яўляецца гімнам хвалы ў Яе гонар. У Ларэтанскай літаніі праслаўляем Беззаганную ў разнастайных тытулах, адначасова просячы Яе, каб была для нас найлепшай Маці.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця